Асноўная інфармацыя - ЗАТ "Лiдарiнвест"
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Асноўная інфармацыя

Асноўная інфармацыя

Прафесійны ўдзельнік рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь закрытае акцыянернае таварыства «Лiдарiнвест» зарэгістравана ў 2001 Актыўная дзейнасць распачата ў 2004 г. пасля змены ўладальнікаў кампаніі і менеджменту.

ЗАТ «Лiдарiнвест» з'яўляецца адным з найбольш актыўных удзельнікаў фондавай секцыі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і неаднаразова займала верхнія радкі аперацыйных рэйтынгаў біржы. Намі ажыццёўлены шэраг паспяховых праектаў у інтарэсах стратэгічных інвестараў.

Дэпазітарый ЗАТ «Лiдарiнвест» арыентаваны на аказанне паслуг эмітэнтам каштоўных папер з індывідуальным падыходам да кожнага кліента і яго запытаў. Кліенты дэпазітарыя атрымліваюць поўны комплекс паслуг, у тым ліку кансультацыйнае абслугоўванне. Нашай кампаніяй назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі выпуску і абслугоўвання звароту аблігацый.

Дня нас характэрны комплексны падыход да вырашэння задач інвестараў на рынку каштоўных папер. У сваёй практыцы мы заўсёды робім стаўку на надзейнасць і зручнасць аперацый для кліента. Аказваючы ўвесь спектр паслуг на фондавым рынку Беларусі, мы імкнемся актыўна ўдзельнічаць у развіцці яго інфраструктуры і магчымасцяў для інвестараў і акцыянераў.

Ключавым актывам ЗАТ «Лiдарiнвест» з'яўляюцца нашы супрацоўнікі - выпускнікі эканамічных і фінансавых факультэтаў БДУ і БДЭУ, якія прайшлі жорсткі конкурсны адбор, трэнінгі ўнутры кампаніі. Асноўныя супрацоўнікі кампаніі маюць вялікі досвед працы і пачыналі сваю дзейнасць на рынку каштоўных папер у пачатку і сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Усе супрацоўнікі, звязаныя з ажыццяўленнем аперацый з каштоўнымі паперамі маюць атэстаты на права дзейнасці на рынку каштоўных папер 1-й і 2-й катэгорыі.

Мы - кампанія дынамічных людзей, якія арганізуюць і ацэньваюць сваю працу па сусветных стандартах. Мы ўпэўненыя, што наш поспех непарыўна звязаны з поспехам нашых кліентаў і партнёраў. Іх інтарэсы для нас стаяць на першым месцы.