Навiны i аналiтыка - ЗАТ "Лiдарiнвест"
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Навiны i аналiтыка

Навiны i аналiтыка

Aб выплаце дывідэндаў ААТ «МАПІД»

ЗАТ «Лідарінвест» у супрацоўніцтве з ААТ «Тэхнабанк» распачынае праграму пераходу да выплатаў дывідэндаў акцыянерам ААТ «МАПІД» з дапамогай банкаўскіх плацежных карт ААТ «Тэхнабанк» БелКарт Моцная Картка/Visa Electron.

Праграма прадугледжвае ільготныя ўмовы атрымання і выкарыстання дадзеных карт - выдача ажыццяўляецца бясплатна на тэрмін 4 гады без збірання абаненцкай платы за абслугоўванне. Акцыянеры ААТ «МАПІД», якія абралі карты БелКарт Моцная Картка атрымліваюць магчымасць набываць тавары і паслугі са зніжкамі ад прадпрыемстваў-удзельнікаў праграмы «Моцная Картка», а пры выбары карты Visa Electron атрымліваюць базавую аплатную картку з міжнароднай функцыянальнасцю. З падрабязнасцямі аб магчымасцях для ўладальнікаў прапанаваных банкаўскіх плацежных карт можна азнаёміцца ў прыкладаемым файле: http://leader.by/files/belkart.doc

Для атрымання карт акцыянерам ААТ «МАПІД» прапануецца звяртацца ў дэпазітарый ЗАТ «Лідарінвест» з пашпартам.