Навiны i аналiтыка - ЗАТ "Лiдарiнвест"
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Навiны i аналiтыка

Навiны i аналiтыка

Аб дывідэндах ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат»

Па выніках дзейнасці ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» за 2017 г. выплата дывідэндаў будзе ажыццяўляцца з разліку 0,26 бел. руб. на адну акцыю (за вылікам падаходнага падатку). Вырашана выплачваць дывідэнды акцыянерам ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» пераважна на карт-рахункі ў ААТ «Тэхнабанк». Пра дату пачатку выплат будзе паведамлена дадаткова.

Просім акцыянераў ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» асабіста з пашпартам (па даверанасці карткі не выдаюцца) прыбыць у дэпазітарый ЗАТ «Лідарінвест» па адрасе: г.Мінск, вул. Я.Маўра, 41, пак. 512 для атрымання банкаўскай плацежнай карткі ААТ «Тэхнабанк» Белкарт (далей - карткі).

Карткі афармляюцца акцыянерам ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» у дэпазітарыі ЗАТ «Лідарінвест» на ільготных умовах:
• плата за адкрыццё карт-рахунку і выдачу карткі не спаганяецца;
• тэрмін дзеяння карткі - 4 гады;
• абаненцкая плата за абслугоўванне карткі не спаганяецца ўвесь час карыстання.
Грашовыя сродкі з карткі можна без камісіі здымаць у аддзяленнях і банкаматах ААТ «Тэхнабанк», а таксама ў банкаматах банкаў-партнёраў: ААТ «Банк БелВЭБ»; ЗАТ «Альфа-Банк»; ЗАТ «БСБ Банк»; ААТ «Банк Масква-Мінск»; ЗАТ «РРБ-Банк»; ЗАТ «Ідэя Банк» (пры ўмове наяўнасці лагатыпа сістэмы СБС).

Час абслугоўвання кліентаў у дэпазітарыі:

з 9.00 да 17.00 па працоўных днях, пятніца з 9.00 да 13.00.

Даведкі па тэл. (017) 2 270 111

Праезд тр. 7, 9, 38, 47, 57, аўт. 23 да прыпынку «Вуліца Янкі Маўра».

Увага! Калі Вы з'яўляецеся таксама акцыянерам ААТ «МАПІД» і ўжо атрымалі картку ў дэпазітарыі, паўторна атрымліваць яе не трэба, неабходна паведаміць нам пра гэта па тэл. (017) 2 270 111.