Навiны i аналiтыка - ЗАТ "Лiдарiнвест"
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Навiны i аналiтыка

Навiны i аналiтыка

Як выплачваюцца дывідэнды ААТ "МАПІД”?

Згодна са ст.48 Закона "Аб рынку каштоўных папер" ад 5 студзеня 2015г. №231-З Дывідэнды па акцыях выплачваюцца шляхам безнаяўнага пералічэння на банкаўскія рахункі.

ЗАТ "ЛiдaрIнвест” выплачвае дывідэнды ААТ “МАПІД” на карт-рахункi ў ААТ “Тэхнабанк”. Банкаўскія плацежныя карткі (далей – карткі) ААТ «Тэхнабанк» афармляюцца акцыянерам ААТ «МАПІД» у дэпазітарыі ЗАТ «Лідарінвест» на льготных умовах:

  • плата за адкрыццё карт-рахунку і выдачу карткі не спаганяецца;
  • тэрмін дзеяння карткі-4 гады;
  • абаненцкая плата за абслугоўванне карткі не спаганяецца ўвесь перыяд дзеяння.

У цяперашні час акцыянерам ААТ "МАПІД выдаюцца карткі ААТ “Тэхнабанк” Белкарт.

Прапануем акцыянерам, якія не аформілі картку ААТ "Тэхнабанк", прыбыць асабіста з пашпартам у дэпазітарый ЗАТ "Лідарінвест" па адрасе: г. Мінск, вул.Я.Маўра, д.41, каб.512

альбо звярнуцца ў любое аддзяленне ААТ "Тэхнабанк" для адкрыцця карт-рахунку. Рэквізіты па карт-рахунках, адкрытых не праз дэпазітарый паведамляюцца ў пісьмовым выглядзе з указаннем № рахунку, адраса банка, кантактнага тэлефона.

 

Дывідэнды ААТ "МАПІД" выплачваюцца, як правіла, два разы на год. Прыблізныя тэрміны выплаты-ліпень, кастрычнік.

Увага! па даверанасці карткі не выдаюцца!!

 

Час абслугоўвання кліентаў у дэпазітарыі: з 9.00 да 17.00 штодня па працоўных днях.

Даведкі па тэл. 8017 2-270-111