Навiны i аналiтыка - ЗАТ "Лiдарiнвест"
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Навiны i аналiтыка

Навiны i аналiтыка

Як выплачваюцца дывідэнды ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат"?

ЗАТ "ЛідарIнвест" праводзiць выплату дывідэндаў ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат"на карт-рахункi ў ААТ "Тэхнабанк" і карт-рахункi ААТ "АCБ Беларусбанк".

Банкаўскія плацежныя карткі (далей – карткі) ААТ «Тэхнабанк» афармляюцца акцыянерам ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» у дэпазітарыі ЗАТ «Лідарінвест» на iльготных умовах:

  • плата за адкрыццё карт-рахунка і выдачу карткі не спаганяецца;
  • тэрмін дзеяння карткі - 4 гады;
  • абаненцкая плата за абслугоўванне карткі не спаганяецца ўвесь перыяд дзеяння.

У цяперашні час акцыянерам ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат” выдаюцца карткі ААТ “Тэхнабанк” Белкарт.  

Прапануем акцыянерам, якія не аформілі картку ААТ "Тэхнабанк", прыбыць асабіста з пашпартам у дэпазітарый ЗАТ "Лідарінвест" па адрасе: г. Мінск, вул.Я.Маўра, д.41, каб.512

альбо звярнуцца ў любое аддзяленне ААТ "Тэхнабанк" для адкрыцця карт-рахунку. Рэквізіты па карт-рахунках, адкрытым не праз дэпазітарый паведамляюцца ў пісьмовым выглядзе з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, № рахунку, адраса банка, кантактнага тэлефона.

Дывідэнды ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат" выплачваюцца, як правіла, адзін раз на год. Прыблізны тэрмін выплаты-чэрвень.

 

Увага! па даверанасці карткі не выдаюцца!!

Час абслугоўвання кліентаў у дэпазітарыі: з 9.00 да 17.00 штодня па працоўных днях.

Даведкі па тэл. 8017 2-270-111