Навiны i аналiтыка - ЗАТ "Лiдарiнвест"
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Навiны i аналiтыка

Навiны i аналiтыка

Унесены змены ў ліцэнзію ЗАТ "Лідарінвест"

На падставе рашэння Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2017 года № 167 унесены змены ў ліцэнзію ЗАТ "Лідарінвест" на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці на рынку каштоўных папер.

Рэарганізацыя ЗАТ "Лідарінвест"

ЗАТ «Лідарінвест» інфармуе аб рэарганізацыі шляхам далучэння Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рытэйлінвестмент» (220015, г. Мінск, вул. Я.Маўра 41, пак. 512, пам. 2) да Закрытага акцыянернага таварыства «Лідарінвест» (220015, г. Мінск, вул. Я.Маўра 41, пак. 512, пам. 4) згодна з рашэннем агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Лідарінвест» ад 27.04.2017 г.

Далей
Аб раскрыцці інфармацыі на рынку каштоўных папер

Пачала дзейнічаць Інструкцыя "Аб парадку раскрыцця інфармацыі на рынку каштоўных папер», зацверджаная Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2016 г. № 43. У адпаведнасці з Інструкцыяй на ўдзельнікаў рынку каштоўных папер ўскладаюцца дадатковыя абавязкі па раскрыццю інфармацыі і прадастаўленню справаздачнасці. У сувязі з вялікай колькасцю ўнесеных змяненняў і складанасцю іх разумення, супрацоўнікамі ЗАТ «Лідарінвест» праведзена праца па сістэматызацыі зменаў. Вынікі прадстаўлены ў прыкладаемай таблічнай форме, больш зручнай для выкарыстання.

Далей
"Лідарінвесту" спаўняецца 14 гадоў

4 снежня 2001 была зарэгістравана наша маленькая, але славутая кампанія. Было ўсё: надзеі і трывогі, далёка ідучыя планы і асцярожнасць, амбітнасць і аптымізм. Многае ўдалося, нешта не атрымалася, але засталося галоўнае - дружная каманда прафесіяналаў, імкненне да паспяховага завяршэння кожнага праекта, надзвычайная прыстойнасць і жаданне развіваць цывілізаваны рынак каштоўных папер у сваёй роднай краіне. З днём народзінаў нас!

Падпісаны Указ “Аб прадстаўленні інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў”.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 15 кастрычніка падпісаў Указ № 422 “Аб прадстаўленні інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў”. Дакументам вызначаны ўніверсальны механізм прадстаўлення падатковай інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў, з якімі рэспублікай заключаны пагадненні аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл.

Далей