Прадукты і паслугі - ЗАТ "Лiдарiнвест"
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Прадукты і паслугі

Прадукты і паслугі

Дэпазітарныя паслугі

Дэпазітарый ЗАТ «Лідарінвест» на падставе шматгадовага супрацоўніцтва абслугоўвае 85 эмітэнтаў каштоўных папер, а таксама вядзе больш за 25 тысяч рахункаў "дэпо". Кліенты дэпазітарыя - эмітэнты атрымліваюць поўны комплекс паслуг, уключаючы кансультацыйнае абслугоўванне.  Далей

 


Брокерскія паслугі

ЗАТ «Лідарінвест» з'яўляецца адным з найбольш актыўных удзельнікаў фондавай секцыі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і неаднаразова займала верхнія радкі аперацыйных рэйтынгаў біржы. Па выніках апытання ўдзельнікаў фондавага рынку Рэспублікі Беларусь ЗАТ «Лідарінвест» стала пераможцам Cbonds Awards BELARUS 2013 у намінацыі «Лепшы брокер на рынку акцый». Далей

 


Арганізацыя выпуску аблігацый

Нашай кампаніяй назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі выпуску і абслугоўвання звароту аблігацый. З нашым непасрэдным удзелам неаднаразова ажыццёўлены паспяховыя выпускі аблігацый ААТ «МАПІД», ААТ «Мінскпрамбуд», ТАА «Трайпл» і інш.  Далей

 


Венчурныя інвестыцыі

ЗАТ «Лідарінвест» праводзіць пастаянную селекцыю інавацыйных праектаў, а таксама пошук партнёраў, зацікаўленых у прамых інвестыцыях у венчурныя праекты. Далей