Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content
Search in posts
Search in pages
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск вул. Янкi Маўра 41, офiс 512
Тэл./факс: +375 (17) 2 217 217 Дэпазітарый: тэл. +375 (17) 2 270 111
Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content
Search in posts
Search in pages
Асноўная інфармацыя

Прафесійны ўдзельнік рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь закрытае акцыянернае таварыства «Лiдарiнвест» зарэгістравана ў 2001 Актыўная дзейнасць распачата ў 2004 г. пасля змены ўладальнікаў кампаніі і менеджменту.

ЗАТ «Лiдарiнвест» з’яўляецца адным з найбольш актыўных удзельнікаў фондавай секцыі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і неаднаразова займала верхнія радкі аперацыйных рэйтынгаў біржы. Намі ажыццёўлены шэраг паспяховых праектаў у інтарэсах стратэгічных інвестараў.

Дэпазітарый ЗАТ «Лiдарiнвест» арыентаваны на аказанне паслуг эмітэнтам каштоўных папер з індывідуальным падыходам да кожнага кліента і яго запытаў. Кліенты дэпазітарыя атрымліваюць поўны комплекс паслуг, у тым ліку кансультацыйнае абслугоўванне. Нашай кампаніяй назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі выпуску і абслугоўвання звароту аблігацый.

Дня нас характэрны комплексны падыход да вырашэння задач інвестараў на рынку каштоўных папер. У сваёй практыцы мы заўсёды робім стаўку на надзейнасць і зручнасць аперацый для кліента. Аказваючы ўвесь спектр паслуг на фондавым рынку Беларусі, мы імкнемся актыўна ўдзельнічаць у развіцці яго інфраструктуры і магчымасцяў для інвестараў і акцыянераў.

Ключавым актывам ЗАТ «Лiдарiнвест» з’яўляюцца нашы супрацоўнікі – выпускнікі эканамічных і фінансавых факультэтаў БДУ і БДЭУ, якія прайшлі жорсткі конкурсны адбор, трэнінгі ўнутры кампаніі. Асноўныя супрацоўнікі кампаніі маюць вялікі досвед працы і пачыналі сваю дзейнасць на рынку каштоўных папер у пачатку і сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Усе супрацоўнікі, звязаныя з ажыццяўленнем аперацый з каштоўнымі паперамі маюць атэстаты на права дзейнасці на рынку каштоўных папер 1-й і 2-й катэгорыі.

Мы – кампанія дынамічных людзей, якія арганізуюць і ацэньваюць сваю працу па сусветных стандартах. Мы ўпэўненыя, што наш поспех непарыўна звязаны з поспехам нашых кліентаў і партнёраў. Іх інтарэсы для нас стаяць на першым месцы.