Дэпазітарый ЗАТ «ЛІДАРІНВЕСТ» на падставе шматгадовага супрацоўніцтва абслугоўвае больша за 150 эмітэнтаў каштоўных папер, а таксама вядзе больш за 70 тысяч рахункаў “дэпа”. Мы арыентаваны на аказанне паслуг з індывідуальным падыходам да кожнага кліента і яго запытам. Кліенты дэпазітарыя – эмітэнты атрымліваюць поўны комплекс паслуг, уключаючы кансультацыйнае абслугоўванне. Прыём кліентаў – фізічных асоб вядзецца ў спецыяльна абсталяванай зручнай аперацыйнай зале. Мы няўхільна працуем над паляпшэннем якасці абслугоўвання і ўкараняем новыя тэхналогіі і методыкі.
ДЭПАЗІТАРНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ ЭМІТЭНТАЎ каштоуных папер (акцый, аблiгацый):
- адкрыццё і абслугоўванне рахункаў «дэпа»;
- ажыццяўленне дэпазітарных аперацый па рахунку «дэпа» (раздзелах рахунку “дэпа”);
- вядзенне рэестра ўладальнікаў каштоўных папер эмітэнта;
- прадастаўленне эмітэнту рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, падрыхтоўка явачных лістоў да сходу акцыянераў;
- падрыхтоўка рознай статыстычнай інфармацыі;
- разлік і выплата даходаў: дывідэндаў па акцыях, % па карпаратыўных аблігацыях;
- апавяшчэнне уладальнікаў каштоўных папер эмітэнта па яго даручэнні;
- арганізацыя выпуску і дапамога ў размяшчэнні карпаратыўных аблігацый;
- арганізацыя выпуску жыллёвых аблігацый;
- падача індыкатыўнай заяўкі ў беларускую каціровачную аўтаматызаваную сістэму ААТ ” Беларуская валютна-фондавая біржа”;
- размяшчэнне інфармацыі на адзіным інфармацыйным рэсурсе рынку каштоўных папер (ЕПФР);
- аказанне кансультацыйных паслуг і інш.
ДЭПАЗІТАРНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ ФIЗIЧНЫХ і ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ:
- адкрыццё і абслугоўванне рахункаў «дэпа», ўлік каштоўных папер;
- прадастаўленне выпісак аб стане рахунку “дэпа” на пэўную дату альбо за перыяд;
- блакiроўка каштоўных папер для продажу на біржы;
- перавод каштоўных папер у заклад, у давернае кіраванне (Д.У.);
- пагашэнне аблiгацый;
- пераафармленне спадчынных каштоўных папер;
- выплата дывідэндаў акцыянерам (па рашэнні Таварыства);
- падача індыкатыўнай заяўкі ў беларускую каціровачную аўтаматызаваную сістэму ААТ ” Беларуская валютна-фондавая біржа”;
- аказанне кансультацыйных паслуг і інш.
ЗАТ «ЛІДАРІНВЕСТ» аказвае пасрэдніцкія паслугі па падрыхтоўцы і рэгістрацыі здзелак, якія здзяйсняюцца на пазабіржавым рынку:
- мена;
- дарэнне;
- адступное;
- купля-продаж (акцый ЗАТ, аблігацый);
- выкуп акцый на баланс таварыства і інш.
ДАКУМЕНТЫ І ТАРЫФЫ
Для адкрыцця рахунку “дэпа” юрыдычнай асобе – рэзідэнту Рэспублікі Беларусь ў дэпазітарый прад’яўляюцца наступныя дакументы:
- заява на адкрыццё рахунку “дэпа” па форме, вызначанай рэгламентам дэпазітарыя;
- копія пасведчання аб дзярж.рэгістрацыі юрыдычнай асобы, завераная подпісам кіраўніка юрыдычнай асобы з адзнакай назвы пасады, прозвішча і ініцыялаў, даты. Копія пасведчання аб дзярж.рэгістрацыі не прадстаўляецца дзяржаўнымі органамі;
- копія статута (устаноўчага дагавора – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) са штампам, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі, завераная подпісам кіраўніка юрыдычнай асобы з адзнакай назвы пасады, прозвішча і ініцыялаў, даты. Копія статута (Палажэння) не прадяўляецца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, статут (Палажэнне) якіх з’яўляецца нарматыўным прававым актам Рэспублікі Беларусь;
- спіс асоб, якія маюць права атрымліваць (перадаваць) дакументы, якія змяшчаюць канфідэнцыяльную інфармацыю аб дэпаненце.
Для адкрыцця рахунку “дэпа” юрыдычнай асобе-нерэзідэнту Рэспублікі Беларусь у дэпазітарый прад’яўляюцца наступныя дакументы*:
- заява на адкрыццё рахунку “дэпа” па форме згодна з рэгламентам дэпазітарыя;
- выпіска з гандлёвага рэестра краіны месца знаходжання юрыдычнай асобы або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу дадзенай юрыдычнай асобы у адпаведнасці з заканадаўствам краіны месца яе знаходжання, выдадзеныя не раней трох месяцаў да даты падачы заявы на адкрыццё рахунку “дэпа”;
- копія статута ці іншага ўстаноўчага дакумента юрыдычнай асобы у адпаведнасці з заканадаўствам краіны месцы яе знаходжання ў дзеючай рэдакцыі;
- копія спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах (у выпадку калі заканадаўствам дзяржавы, дзе зарэгістравана юрыдычная асоба-нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, прадугледжана ліцэнзаванне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах) (прад‘яўляецца ў выпадку адкрыцця рахунку “дэпа” юрыдычнай асобе-нерэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер);
- спіс асоб, якія маюць права атрымліваць (перадаваць) дакументы, якія змяшчаюць канфідэнцыяльную інфармацыю аб дэпаненце.
*Дакументы, прадстаўленыя ў дэпазітарый i выдадзеныя за межамі Рэспублікі Беларусь згодна з заканадаўствам замежных дзяржаў, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, павінны быць легалізаваныя ў дыпламатычных прадстаўніцтвах або консульскіх установах Рэспублікі Беларусь. Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны быць перакладзены на рускую (беларускую) мову (дакладнасць перакладу і (або) сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаныя натарыяльна).
Для адкрыцця рахунку “дэпа” фізічнай асобе на падставе дэпазітарнага дагавора ў дэпазітарый прадстаўляюцца:
- заява на адкрыццё рахунку “дэпа” па форме згодна з рэгламентам дэпазітарыя;
- дакумент*, які сведчыць асобу гэтай фізічнай асобы.
*Калі дэпанент, які з’яўляецца фізічнай асобай, перадае паўнамоцтвы для прадстаўніцтва перад дэпазітарыем іншай асобе, у дэпазітарый прадстаўляецца заява на адкрыццё рахунку “дэпа” па форме згодна з рэгламентам дэпазітарыя, даверанасць, аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, альбо іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка, і прад’яўляецца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка.
Падрабязней аб адкрыццi рахунку..
Для адкрыцця рахунку ” дэпа ” індывідуальнаму прадпрымальніку (IП) ў дэпазітарый прад’яўляецца :
- заява на адкрыццё рахунку “дэпа” па форме згодна з рэгламентам дэпазітарыя;
- копія дакумента аб дзярж.рэгістрацыі IП;
- дакумент*, які сведчыць асобу фізічнай асобы, які з’яўляецца IП.
*Калі дэпанент, які з’яўляецца IП, перадае паўнамоцтвы для прадстаўніцтва перад дэпазітарыем іншай асобе, у дэпазітарый дадаткова прад’яўляецца даверанасць, аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, альбо іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка, і прад’яўляецца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка.
Па пытанні заключэння дэпазітарнага дагавора і адкрыцця рахунку «дэпа» Вы можаце звярнуцца ў дэпазітарый ЗАТ “ЛІДАРІНВЕСТ” па адрасе:
г.Мінск, вул.Я.Маўра, д.41, каб.512
Час працы з кліентамі: пн-пт з 9.00 да 17.00 (акрамя выхадных і святочных дзён).
Падрабязную інфармацыю пра паслугі дэпазітарыя ЗАТ «ЛІДАРІНВЕСТ» можна атрымаць па тэлефоне
+375 (17) 2 270 111.
Рэгламент дэпазітарыя ЗАТ «ЛІДАРІНВЕСТ».
Азнаёміцца з ТАРЫФАМI ЗАТ “ЛІДАРІНВЕСТ”