Як выплачваюцца дывідэнды ААТ “МАПІД”?
Згодна са ст.48 Закона “Аб рынку каштоўных папер” ад 5 студзеня 2015г. №231-З Дывідэнды па акцыях выплачваюцца шляхам безнаяўнага пералічэння на банкаўскія рахункі.
ЗАТ “ЛiдaрIнвест” выплачвае дывідэнды ААТ “МАПІД” на карт-рахункi ў ААТ “Тэхнабанк”. Банкаўскія плацежныя карткі (далей – карткі) ААТ «Тэхнабанк» афармляюцца акцыянерам ААТ «МАПІД» у дэпазітарыі ЗАТ «Лідарінвест» на льготных умовах:
- плата за адкрыццё карт-рахунку і выдачу карткі не спаганяецца;
- тэрмін дзеяння карткі-4 гады;
- абаненцкая плата за абслугоўванне карткі не спаганяецца ўвесь перыяд дзеяння.
У цяперашні час акцыянерам ААТ “МАПІД выдаюцца карткі ААТ “Тэхнабанк” Белкарт.
Прапануем акцыянерам, якія не аформілі картку ААТ “Тэхнабанк”, прыбыць асабіста з пашпартам у дэпазітарый ЗАТ “Лідарінвест” па адрасе: г. Мінск, вул.Я.Маўра, д.41, каб.512
альбо звярнуцца ў любое аддзяленне ААТ “Тэхнабанк” для адкрыцця карт-рахунку. Рэквізіты па карт-рахунках, адкрытых не праз дэпазітарый паведамляюцца ў пісьмовым выглядзе з указаннем № рахунку, адраса банка, кантактнага тэлефона.
Дывідэнды ААТ “МАПІД” выплачваюцца, як правіла, два разы на год. Прыблізныя тэрміны выплаты-ліпень, кастрычнік.
Увага! па даверанасці карткі не выдаюцца!!
Час абслугоўвання кліентаў у дэпазітарыі: з 9.00 да 17.00 штодня па працоўных днях.
Даведкі па тэл. 8017 2-270-111