Увазе акцыянераў ААТ “МАПІД”!
11 чэрвеня 2021 года пачалася выплата дывідэндаў ААТ “МАПИД” за 2 паўгоддзе 2020 года. Памер прыбытку, накіраванага на выплату дывідэндаў, складае 0,15 руб. на адну акцыю. Нагадваем, што дывідэнды выплачваюцца шляхам пералічэння на карт-рахункі ААТ «Тэхнабанк». Акцыянерам, якія не атрымалі картку для дывідэндаў, неабходна звярнуцца для яе афармлення з пашпартам у дэпазітарый (г.Мінск, вул.Я.Маўра, д.41, каб.512) пн-пт з 9.00 да 17.00. Даведкі па тэл. 8017-2-217-217, 227-01-11