“Лідарінвесту” спаўняецца 14 гадоў
4 снежня 2001 была зарэгістравана наша маленькая, але славутая кампанія. Было ўсё: надзеі і трывогі, далёка ідучыя планы і асцярожнасць, амбітнасць і аптымізм. Многае ўдалося, нешта не атрымалася, але засталося галоўнае – дружная каманда прафесіяналаў, імкненне да паспяховага завяршэння кожнага праекта, надзвычайная прыстойнасць і жаданне развіваць цывілізаваны рынак каштоўных папер у сваёй роднай краіне. З днём народзінаў нас!