Рэарганізацыя ЗАТ “Лідарінвест”
Паведамляем аб рэарганізацыі ЗАТ “Лідарінвест” шляхам далучэння да яго ТАА “МТГ плюс” з 2 мая 2019 года.
ІНФАРМАЦЫЯ АБ РЭАРГАНІЗАЦЫІ:
1. Поўнае найменне, месцазнаходжанне і паштовыя адрасы юрыдычных асобаў, якія ўдзельнічаюць у рэарганізацыі:
• Закрытае акцыянернае таварыства «Лідарінвест», 220015 горад Мінск, вул. Я.Маўра, дом 41 пакой 512, памяшканне 4.
• Таварыства з абмежаванай адказнасцю «МТГ плюс», 220015 горад Мінск, вул. Я.Маўра, дом 41 пакой 512, памяшканне 3.
2. Спосаб рэарганізацыі: рэарганізацыя ў форме далучэння таварыства з абмежаванай адказнасцю «МТГ плюс» да закрытага акцыянернага таварыства «Лідарінвест».
3. Найменне ўпаўнаважанага органа, які прыняў рашэнне аб рэарганізацыі, дата прыняцця рашэння: сумесны агульны сход акцыянераў ЗАТ «Лідарінвест» і ўдзельнікаў ТАА «МТГ плюс» (Пратакол № 020519 ад 02.05.2019 г.).
4. Парадак размеркавання акцый сярод удзельнікаў акцыянернага таварыства пры рэарганізацыі: акцыі дадатковага выпуску ЗАТ «Лідарінвест» размяркоўваюцца паміж удзельнікамі далучаемага таварыства прапарцыянальна iх долям у далучаямым таварыстве.
5. Дата дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі, створанай у выніку рэарганізацыі: 02.05.2019 г.
6. Дата ўнясення ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў запісу аб спыненні дзейнасці далучанай арганізацыі: 02.05.2019 г.
7. Поўнае найменне, месцазнаходжанне і ўлікавы нумар плацельшчыка дэпазітарыя, з якім эмітэнтам, прафудзельнікам заключаны дэпазітарны дагавор: рэестр акцыянераў вядзецца самастойна.